Піцер


У адзін звычайны пахмурны вясновы вечар я сядзеў перад кампьютэрам і вырашаў, чым заняцца ў выходныя. Прагноз надвор’я паведамляў, што ў суботу ўсюды будзе доджд, а месцамі – снег. Аднак, я не маркоціўся і працягваў пошук. Як сказаў аднойчы Лукашэнка пра нафту – “так жа не бывае, каб чалавек шукаў, шукаў ды не знайшоў”, і вось, знайшоў і я. У нядзелю абяцаюць сонца. І не абы дзе, а ў самім Пецярбурзе. Ну што ж, выпраўляемся ў колішнюю сталіцу колішняй Расейскай Імперыі.

Прыляцелі мы ў Піцер раніцай у суботу, там быў абяцаны дождж са снегам, таму паехалі ў Пушкін, а ўвечары пасяліліся ў хостэлы пад аркай Галоўнага штабу. Схадзілі на “пяць кутоў” ды прагуляліся па Рубінштэйна, дзе, як вядома, трэба піць. Аднак суботнім вечарам ва ўсе “кашэрныя” кавярні былі чэргі аж на вуліцы, таму вячэраць давялося недзе ля Міхайлаўскага саду.

Ужо ноччу мы прайшліся па дзесятку мастоў праз рэкі ды каналы, і ў Петрапаўлаўскай крэпасці я звярнуў увагу на адну цікавую рэч, аб якой раскажу крыху пазней. А зараз – спаць.

Раніцай пайшлі шукаць сняданак. У адрозненні ад Масквы, у Піцеры шмат сталовых, дзе можна нармалёва паесці за адэкватныя грошы. Тутэйшыя сталоўкі нагадваюць маскоўскія “Муму” ці “Граблі”, аднак болей танныя і без усяго гэтага сталічнага пафасу.

Ну, а цяпер можна ўжо і па звыклым маршруце пайсці аглядаць славутасці. Перш-наперш праведаем Ісаакіеўскі сабор, які са скандалам перадаюць царкве. Тут усё па-ранейшаму – у сам сабор уваход па музеным квіткам, асобныя квіткі трэба набываць і для экскурсіі на аглядальную пляцоўка каланады.

Перад намі помнік імператару Мікалаю I, за ім самы шырокі мост места – Сіні (яго шырыня 97,3 метра) і Марыінскі палац – рэзыдэнцыя Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу. Далей на фоне – усялякія коміны, за якія я і люблю Ленінград.
Піцер

Я ўжо пачаў сумнявацца ў праўдзівасці прагноза надвор’я – горад патроху паглынала смуга. А мы скрозь марыва глядзім на купал Казанскага сабору.
Піцер

Недзе паўгадзіны цягнецца экскурсія на каланадзе, і вось, спічакі Петрапаўлаускага сабору і Адміралцейства пачынаюць зіхацець – імгла адступае, і хутка зьявіцца сонейка.
Піцер

А цяпер крыху пагаварым аб архітэктуры і будаўніцтве, у якіх я нічога, нажаль, не разумею. Дык вось, калі глядзець здалёк на падкупальны барабан (ці як называецца сцяна, уздоўж якой стаяць калоны Ісаакія), дык здаецца, что ён збудаваны з мармуровых блокаў.
Піцер

Аднак, варта прыглядзецца да кладкі ды памацаць яе рукамі. І высвятляецца, што гэта звычайная пафарбаваная тынкоўка =)
Піцер

Йдзем далей. Перед намі знакамітае Адміралцейства.
Піцер

І Медны вершнік, на пастаменце якога ўвекавечыла сабе Кацярына ІІ, якая і ўсталявала гэты помнік. На помніку напісана “ПЯТРУ першаму КАЦЯРЫНА другая”, што падкрэслівае тое, што ў імперыі пакуль было толькі два “вялікіх” манарха – ён, Пётр – першы, а яна, Кацярына – другая.
Піцер

Неверагодна, аднак у Пецярбурзе насамрэч выйшла яркае сонца. Але, усё роўна ў паветры вісіць нейкая імжа, таму краявіды крыху невыразныя.
Піцер

А мы ўжо рухаемся па Петраградскай старане.
Піцер

І зараз зноў завітаем у Петрапаўлаўскую крэпасць. Я ж абяцаў рассказаць аб свіх назіраннях. Дык вось. Сталася так, што ўчора я звярнуў увагу на тое, што сцены крэпасці зашываюць “сайдынгам”. Вось, напрыклад, адна з атынкаваных сцен. Да яе ў мяне пытанняў няма – тут бачна, што яе пакрылі тынкоўкай і “намалявалі” блокі. Гэта нармальная сітуацыя, усе так робяць.
Піцер

Аднак, большая частка сцен крэпасці пакрытая фэйкавай цэглай. І гэта мне зусім незразумела. Я люблю паразглядаць старую цэглу ды тэхніку кладкі, якую выкарыстоўвалі будаўнікі мінулага, а тут мы бачым нейкія нізкабюджэтныя дэкарацыі. Такія сцены мне даводзілася бачыць на здымачных пляцоўках нейкага серыялу. Мы ж знаходзімся ў сэрцы культурнай сталіцы Расеі.
Піцер

Добра яшчэ, што хаця б у некаторых месцах рэстаўратары ўсё ж пакінулі прыклад аўтэнтычнай кладкі.
Піцер

Можа я занадта і прыдзіраюся, аднак лічу, што “больш лепей” было б проста атынкаваць сцены, чым маляваць на іх фэйкавую цэглу з недарэчнай муроўкай. Дарэчы, калі будзеце ў Маскве, звярніце ўвагу на муры крамля ды Сабора Васілія Блажэннага – яны гэтаксама фэйкавыя 🙂

Працягнем наш шлях далей па звычайным маршруце. Дайшлі да “Аўроры”. Выгляд ззаду.
Піцер

Выгляд спераду.
Піцер

А цепер зазірнем туды, дзе я ніколі раней не быў – у Летні сад. Здаецца, летам у яго ўваход выключна за грошы, а пакуль зіма – бяплатны.

Летам тут, мабыць, сапраўды добра, аднак зараз неяк “спецыфічна”) Абапал сцяжын стаіць высокі плот, а скульптуры закансерваваны сарайчыкамі, накшталт вясковых сральняў. Трэба будзе сюды завітаць улетку.
Піцер

Ну і ўсё, падыходзіць час развітвацца з местам на Няве. Адзначымся яшчэ ў Чыжыка-Пыжыка на Фантанцы, з’ядзім пельмені ў адмысловым рэстаране, закупімся шавермай на Маскоўскім вакзале ды пойдем у метро, каб ужо выпраўляцца ў аэрапорт.
Піцер

Многія маладзёны па ўсім былым Савецкім Саюзе мараць пераехаць жыть у Піцер. Мне ж, калі захочацца вярнуцца пад шэрае неба, больш люба нашае роднае крывіцкае, аднак, час адчасу, прыязджаць у амаль адзіны еўрапейскі горад Расеі мне падабаецца.

Да новых сустрэч.

Іншыя гарады Расеі:

Царское Село

Владимир

Самара

Великий Новгород

Владивосток

Выборг

Астатнія мае вандроўкі:

Подписаться на обновления: в ЖЖ, в твиттере, в инстаграме.