Міжнародны Дзень Роднай Мовы

        Родная Мова

З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, —
Ты выткана, дзіўная родная мова

Няма на зямлі таго шчасця і гора,
Якога б ты нам передаць не змагла,
Няма такіх нетраў, глыбокага мора
І гор, праз якія б ты не правяла
Мяне на Радзіму, туды дзе сягоння
Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над песняй і над будучыняй маёй, –
Над тым, што было і што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваім
Праз цемру і годы змаганняў суровых,
Калі ж ападзе і развеецца дым
І нівы ўваскросшыя закаласяцца,–
Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,
Ізноў зазвініш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасі іх сярэбраны гром
І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.

                                     (М. Танк)

Сёння Міжнародны Дзень РОДНАЙ МОВЫ